Отрывок из вступления книги Виталия Куплевича "Политическая география Европы". Пока только на белорусском языке.
Агульнавядома, што геаграфічная кніга не зьяўляецца інструкцыяй па абслугоўваньню атлясаў, таму разьлічана на чытача што мае геаграфічныя карты і арыентуецца ў іх. У апошні час на беларускім рынку назіраем засільле часта нізкаякаснай расейскай картаграфічнай прадукцыі, якая можа быць не зусім дакладнай, таму варта карыстацца школьнымі атласамі або іншай беларускай прадукцыяй. Перадусім варта памятаць, што нават на пачатку 1990-ых гадоў не былі вернуты ў афіцыйнае ўжываньне спрадвечнабеларускія тапонімы, найперш назвы паселішчаў. Польскія і расейскія шавіністыя, затым бальшавікі перакруцілі іх на свой капыл. Так Менск стаў Мінскам, Бярэсьце або Берасьце – Брэстам, Гародня або Горадня – Гродна, Койданава – Дзяржынскам, Прапойск -- Слаўгарадам. Беларускія арыгіналы непараўнальна лепшыя за чужаземныя падробкі. Па-беларуску натуральна вымаўляюцца: Пóлацак, Слýцак, Клéцак, Навáгарадак (а не Навагрýдак), Вóрша, Маладэчна, Варанóва, Івéйскі раён (а не Íўеўскі), Радáшкавічы, Кóбрынь, Янава (Іванава).
З мэтай пазьбегчы абвінавачваньняў у плягіяце, падаю прозьвішчы і гады працы аўтараў, чые думкі выкладзены, -- асабліва замежных. Спасылкі на працы не сустракаюцца толькі таму, што ў беларуса (як масавага чытача) звычайна адсутнічае доступ да замежных крыніц выкарыстаных у працы (ангельска-, польска-, летувіска-, украінскамоўных). Больш таго, шматлікія спасылкі павялічаць аб’ём кнігі, часам значна, што непажадана. Пералік выкарыстанай літаратуры дадзены ў канцы кнігі.
Хутчэй немагчыма скласьці кнігу па палітычнай геаграфіі абсалютна бездакорна мэтадычна, каб яна была амаль ідэальным навучальным дапаможнікам для пачаткоўца. Звычайна агляд палітычнай карты пачынаецца зь гісторыі яе фарміраваньня. У дадзеным выпадку я сьвядома пастараўся выкласьці асноўныя этапы гісторыі эўрапейскай палітычнай часапрасторы ў канцы кнігі, бо варта апірацца на тэарэтычныя веды па эўрапейскіх гаспадарствах атрыманыя ў папярэдніх разьдзелах. Наадварот, інфармацыя аб эўрапейскіх цывілізацыях плянавалася быць у канцы кнігі, але стала відавочна, цывілізацыйны падыход праходзіць праз усю кнігу. Падаецца, што падзелы і рэгіяналізацыя Эўропы асьветлены канспэктыўна і ў сярэдзіне працы, бо без веданьня сучаснага эканамічна-палітычнага падзелу Эўропы і сьвету немагчымы грунтоўны аналіз шэрагу праблематыкаў.
Адны аўтары аналізуюць геапалітыку пасьля выкладаньня палітычнай геаграфіі, іншыя – перад, трэція разам з палітгеаграфіяй, бо геапалітыкі, зьяўляючыся практычнымі рэалізацыямі палітгеаграфіі, настолькі шчыльна зьвязаны з мацярынскай дысцыплінай, што часм цяжка адрозьніць пытаньні геапалітыкі ад палітгеаграфіі.
Аўтар сьвядома карыстаўся тарашкевіцай як нармальнай альтэрнатыўнай граматыкай вольнае Беларусі пазбаўленай ад расейскіх імпэрскіх і савецкіх русіфікатарскіх комплексаў. Глыбока паважаю філёлягаў (Зьміцера Саўку, Вінцука Вячорку, Юрася Бушлякова, Зьміцера Санько) якія спосабам грамацкага кампрамісу нарэшце прынялі і выдалі ў 2005 годзе збор правілаў сучаснай нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу.
Ня гледзячы на вышэйузгаданае некаторыя рэчы вызываюць сумнеў. Не паварочваецца язык і рука замест зрасайшчанага наркамаўскага парламент вымаўляць і пісаць зпольшчанае парлямант. Шырока вядома, што пасьля націску [э] ў беларускай мове пераходзіць у [а]. Я пішу парлямант, парляманцкі. Пісаць а, я ў словах варта пад націскам і пасьля націску, а перад націскам – э: парлямантáр, парлямантáрны. Паколькі карыстальнікаў тарашкевіцы пакуль нямнога – варта ўвесьці варыянты правапісаньня. Тады лічылася б правільным як напісаньне парлямант, так і парлямант, пострасейскі – пастрасейскі; гарадскі, гарадзкі, гарацкі і мн. інш. Далейшая фанэтызацыя беларускага правапісу ўвасабляецца ў максімальным набліжэньні напісаньня да вымаўленьня, таму я пішу не адчапіся, а аччапіся і г. д., аднак разумею, што далейшую фанэтызацыю ўводжу непасьлядоўна, бо ўдасканаленьне клясычнага беларускага правапісу – справа будучыні.
Неабходная задача дня – вяртаньне зь нябыту раней распрацаванай і выпрацоўка новай тарашкевічаўскай геаграфічнай намэнклятуры, геаграфічных паняцьцяў і тэрмінаў, бо наркамаўскія – амаль стапрацэнтовая калька геаграфічнай расейшчыны.
Зьвяртаючыся да беларускай традыцыі ўводжу ў палітычную геаграфію “гаспадарства”, “абшар”, “люд”, “геапалітыкі” (пераважна ў множным ліку), замест “унутранага валавога прадукту” -- “нацыянальны прадукт брута”, “сукупнага нацыянальнага даходу” -- “нацыянальны даход брута” і іншае. Наколькі гэта будзе пазытыўна прынята найперш географамі і распаўсюдзіцца ў практыцы -- невядома, бо кожны наватвор нашай пастсавецкай грамадой ўспрымаецца рэзка неадназначна. Мы яшчэ часам настолькі таталітарныя і каляніяльныя што нам цяжка сур’ёзна ўспрымаць іншыя падыходы нават тады, калі яны амаль або цалкам слушныя.
Шчыра ўдзячны за грунтоўны прагляд працы кандыдатам геаграфічных навук Анатолем Мікалаевічам Краўчуком. Тут улічана падаўляючая большасьць заўваг паважанага выклаччыка Берасьцейскага ўнівэрсытэту. Асабліва удзячны за шчырую дапамогу і садзейнічаньне праф. Алесю Аляксандравічу Асторўскаму з Горадні. А. А. Астроўскі зьмясьціў урыўкі з кнігі на сайце http://www.nashaziamlia.org/ , што для мяне параўнальна з прарывам інфармацыйнае блякады. Бязьмерна удзячны за дапамогу і садзейнічаньне вядомаму беларускаму мовазнаўцу Зьмітру Саўку і вельмішаноўнай Ілоне Ўрбановіч-Саўцы.
Плённага чытаньня і самастойных пошукаў ісьцін!
Молодец - патриот своей маленькой Родины! Если честно, то виды вашего городка весьма впечатляют! Что-то в запустении, но много и добротных построек и ярких красок. Добра вам и процветания!
ОтветитьУдалитьСпасибо BlogUp!
Спасибо! Спасибо!
ОтветитьУдалить